Беларусь- 5 гадоў масавых рэпрэсій, 9 August | Event in Charlotte | AllEvents

Беларусь- 5 гадоў масавых рэпрэсій

Ivan Bacharenka

Highlights

Sat, 09 Aug, 2025 at 07:30 pm

1 hour

Elizabeth Park

Advertisement

Date & Location

Sat, 09 Aug, 2025 at 07:30 pm to 08:30 pm (EDT)

Elizabeth Park

125 N Kings Dr, Charlotte, NC 28204-2278, United States

Save location for easier access

Only get lost while having fun, not on the road!

About the event

Беларусь- 5 гадоў масавых рэпрэсій
Беларусь- 5 гадоў масавых рэпрэсій. Гэта не палітыка. Гэта- штодзённае тэрарыстычнае знішчэнне мяне, цябе, кожнага беларуса.

За гэтыя пяць гадоў з нас спрабуюць зрабіць рабоў.
Нас прымушаюць з'яжджаць з уласнай краіны.
Пазбаўляюць працы, веры, медыцынскай дапамогі.
Знішчылі незалежныя медыя.
Саджаюць- за беларускую мову, за кнігу, за падабайку ці допіс у сацсетках.

⚠️ Пераследуюць нават за мяжой. Здзекуюцца з нас у эфірах дзяржаўных каналаў.
Пазбаўляюць маёмасці, грамадзянства.

Нас пазбавілі Радзімы. Разбурылі сем’і.
Мы часта- без дакументаў, без сродкаў, без падтрымкі.
Шчыра- мы стомленыя.
Але не зломленыя.

❕❗️❕ Інсталяцыя-перформанс: "Пяцёра"
Пяць жаночых постацей у белым- як цені тых, каго не чуюць, але хто не знік.
З завязанымі вачыма, ў белых начных кашулях, з распушчанымі валасамі яны стаяць у крывава-чырвонай прасторы.
Гэта не проста інсталяцыя. Гэта- малітва маўклівых.

Пяць жанчын- пяць гадоў рэпрэсій. Пяць незагойных ран:
– Свабода слова. Журналісты.
– Вера. Царква і Святары.
– Культура і Адукацыя. Моладзь.
– Закон і Палітвязні.
– Здароўе і Медыкі.

Яны маўчаць.
Але мы мусім гаварыць.
Іх маўчанне- мацнейшае за крык.

🕯 Побач будзе месца, дзе кожны зможа запаліць свечку ў памяць пра загінулых у змаганні з рэжымам Лукашэнкі.

Прыходзь: 📅 9 жніўня
Куды: 📍Elizabeth Park (101 N Kings Dr, Charlotte, NC 28204)
У які час: 🕖 7:30 PM

🤍❤️🤍 Без цябе, без мяне, без нас- мы ніхто! Нас не пачуюць. Прыйдзі! Падтрымай!

🌞У гэты ж дзень адбудзецца і дзённая частка сустрэчы ад «Беларусаў Шарлат і Каралін» - а 2:00 PM у Colonel Francis J. Beatty Park, shelter #1 (каля дзіцячай пляцоўкі).
Пагутарым, успомнім тых, каго ўжо няма з намі, напішам лісты палітвязням, якія сядзяць у нечалавечых умовах за свабоду і незалежнасць скрадзенай Радзімы.
Абмяркуем далейшыя ідэі і планы.

interested
Stay in the loop for updates and never miss a thing. Are you interested?
Yes
No

Ticket Info

To stay informed about ticket information or to know if tickets are not required, click the 'Notify me' button below.

Advertisement

Nearby Hotels

Elizabeth Park, 125 N Kings Dr, Charlotte, NC 28204-2278, United States
Get updates and reminders

Host Details

Ivan Bacharenka

Ivan Bacharenka

Are you the host? Claim Event

Advertisement
Беларусь- 5 гадоў масавых рэпрэсій, 9 August | Event in Charlotte | AllEvents
Беларусь- 5 гадоў масавых рэпрэсій
Sat, 09 Aug, 2025 at 07:30 pm