BY/PL
Сябры! 21 чэрвеня запрашаем вас на Купалле! Давайце разам адсвяткуем самы доўгі дзень у годзе і адну з самых кароткіх ночаў! Гэтым разам мы знайшлі для Купалля сапраўды казачнае месца - "Leśniczówka", в. Kamionna - каля лесу, рэчкі і руінаў старажытных палацаў.
Пачатак купальскіх святкаванняў-абрадаў а 17:00, але калі ў вас ёсць час і магчымасць, прыязджайце раней - паўдзельнічаць у майстар-класах па беларускіх паясах і ганчарстве, а таксама наведаць музей традыцыйнага польскага мастацтва.
Прыкладная праграма:
12:30 - 13:30 прыезд і азнаямленне з месцам.
Гульні для дзяцей.
13:30 - 16:30 пачатак майстар-класаў па традыцыйных беларускіх паясах, ганчарстве і вырабе ладан-палачак зёлак (майстар-класы праходзяць адначасова, патрэбны папярэдні запіс).
16:30 - 17:00 наведванне музею традыцыйнага польскага мастацтва з экскурсіяй ад яго заснавальніцы.
17:00 - 19:00 — пачатак святкавання Купалля: вытаптванне травы, збор кветак, пляценне вянкоў, прыгатаванне дроваў на вогнiшча, купальскага слупа і брамы.
19:00 - 21:30 — купальскія рытуалы, традыцыйныя танцы i гульнi.
21:30 - 22:30 — запальванне купальскага вогнiшча, карагоды i песнi
Ад 22:30 — вольная праграма (скокi праз вогнiшча, пусканне вянкoў, пошукi папараць-кветкi ў лесе)
Як дабрацца:
• Аўто: каля 30 хвілін (ёсць магчымасьць паркавання каля дома і ўздоўж галоўнай дарогі).
• Цягнік: каля 20 хвілін да Kąty Wrocławskie, далей — будзе арганізаваны трансфер з цягніка (8 км)
Начоўка (па жаданні):
• Уласны намёт на паляне сярод прыгожых дрэў — бясплатна.
• Пад дахам у доме-музеі 19 ст. — за дадатковую плату + 15 зл. (просім узяць дыванок ды спальны мяшок!)
Кампенсацыя арганізацыйных выдаткаў - 20 зл з чалавека, сюды ўваходзіць:
- прыбіральня, якую замаўляем з Контаў Урацлаўскіх
- дровы на вогнішча
- трансфер са/да станцыі для тых, хто патрабуе
- наведванне музея польскага традыцыйнага мастацтва а 16:30.
Дзецям да 13 гадоў - бясплатна.
Паклапаціцеся калі ласка пра асабістую ежу і цёплую вопратку на выпадак дрэннага надвор’я.
Вазьміце з сабой наяўныя грошы: на месцы можна будзе набыць сувеніры ад рамеснікаў і ежу.
Калі ласка, запоўніце гэтую форму для ўдзельнікаў.
https://forms.gle/5JyhfsNzMaXFGS4n9
Далучайцеся калі ласка да чатaў, дзе можна задаваць пытанні, знаходзіць падарожнікаў, дзяліцца купальскімі думкамі.
https://t.me/+cd25VUgKFuU3NmEy
https://chat.whatsapp.com/LLBxuH39sL0GFfTDUqj88U
🌺🌸🌼🌺🌸🌼🌺🌸🌼🌺🌸🌼
Przyjaciele! 21 czerwca zapraszamy Was na Noc Kupały! Świętujmy razem najdłuższy dzień w roku i jedną z najkrótszych nocy! Tym razem znaleźliśmy naprawdę bajkowe miejsce na Kupalę — "Leśniczówka" w Kamionnej — blisko lasu, rzeki i ruin starożytnych pałaców.
Rozpoczęcie obchodów i obrzędów kupalnych o godzinie 17:00, ale jeśli macie czas i możliwość, przyjedźcie wcześniej — będziecie mogli wziąć udział w warsztatach z tkactwa (pasy białoruskie), garncarstwa, a także odwiedzić muzeum tradycyjnej sztuki polskiej.
Program orientacyjny:
12:30–13:30 — przyjazd i zapoznanie się z miejscem.
Zabawy dla dzieci.
13:30–16:30 — rozpoczęcie warsztatów: tkactwo pasów białoruskich, garncarstwo, tworzenie kadzidełek z ziół (warsztaty odbywają się równolegle, obowiązują wcześniejsze zapisy).
16:30–17:00 — zwiedzanie muzeum tradycyjnej sztuki polskiej z oprowadzaniem przez jego założycielkę.
17:00–19:00 — rozpoczęcie obchodów Kupały: udeptywanie trawy, zbieranie kwiatów, plecenie wianków, przygotowanie drewna na ognisko, słupa i bramy kupalnej.
19:00–21:30 — rytuały kupalne, tradycyjne tańce i zabawy.
21:30–22:30 — rozpalenie ogniska kupalnego, kręgi taneczne i śpiewy.
Od 22:30 — program wolny (skoki przez ognisko, puszczanie wianków na wodzie, poszukiwanie kwiatu paproci w lesie).
Dojazd:
• Samochodem: ok. 30 minut (możliwość parkowania przy domu i wzdłuż głównej drogi).
• Pociągiem: ok. 20 minut do Kątów Wrocławskich, dalej zorganizowany będzie transfer z dworca (8 km).
Nocleg (opcjonalnie):
• Własny namiot na polanie wśród pięknych drzew — bezpłatnie.
• Pod dachem w muzealnym domu z XIX w. — za dodatkową opłatą 15 zł (prosimy zabrać karimatę i śpiwór).
Koszt organizacyjny: 20 zł od osoby, obejmuje:
• wynajęcie toalety z Kątów Wrocławskich
• drewno na ognisko
• transfer ze/do stacji (dla potrzebujących)
• zwiedzanie muzeum o godz. 16:30
Dzieci do lat 13 — wstęp wolny.
Prosimy zadbać o własne jedzenie oraz ciepłe ubranie na wypadek złej pogody.
Prosimy również o zabranie gotówki — na miejscu będzie możliwość zakupu rękodzieła i jedzenia.
Prosimy o wypełnienie formularza dla uczestników:
https://forms.gle/5JyhfsNzMaXFGS4n9
Dołączcie do czatów, gdzie można zadawać pytania, znaleźć towarzyszy podróży i dzielić się myślami o Kupalce:
https://t.me/+cd25VUgKFuU3NmEy
https://chat.whatsapp.com/LLBxuH39sL0GFfTDUqj88U