Дата: 16 жніўня 2025 года з 10 гадзін СЕТ
Месца: Афлайн (будзе дасылацца ўдзельнікам асобна) - Вільнюс, вітаем!!!!!
Працягласць: цягам дня
Рэгістрацыя: абавязковая
Добра вядомы брэнд юрыдычных барбекю едзе ў Вільнюс!!!!!!
Беларускія юрысты, праваабаронцы і тыя, хто ім спачувае і адчувае сябе амаль юрыстам :-) падаўжаюць сезон Юрыдычных барбекю, гэтым разам ў Вільнюсе. І ў нас амаль ёсць кацялок на 8 літраў :-). Амаль - таму што даслалі пакуль на 5 літраў, а замаўлялі на 8, будзем мяняць :-) А кацялок нам патрэбны для таго, каб зрабіць ежу, якая стала амаль сімбалам юрбарбекю - САЛЯНКУ! Яе ніколі не хапала на ўсіх, таму і набыў новы вялізны кацялок.
Мы збярэмся ў адной з лакацый у Вільнюсе на свежым паветры, каб пасмажыць мясаў, рыбаў, садавінаў і агароднінаў на вагні, пабачыць адзін аднаго, паразмаўляць, завесці новыя знаёмствы і добра правесці час з ідэйнымі сябрамі. Супругі, дзеці, партнеры, песекі - усе прывечаюцца і нават абавязковы. Апошнім разам нас у Варшаве было каля 40 чалавек, і спадзяемся, у Вільнюсе будзе не меньш, таму ў нас ужо будзе 3 сваіх мангала і яшчэ больш рэчываў для смажэння - усіх накормім і дадзім цяпло чалавечых зносінаў. Хто наведваў юрбарбекю ў Беларусі і ў Варшаве, той ведае, што на нашых юрбарбекю заўсёды вельмі класнае надво'е. Гэта сапраўдная магія, і будзе добрая нагода прачэкаць, чыя магія больш моцная - мясцовых даждоў альбо супольнага пажадання цікава правесці час.
З сабой патрэбна браць свае напоі, алкаголь цэнтралізавана закупацца не будзе!!!
Фармат мерапрыемства - DIY, то бок цэнтралізавана закупаем ежу (будзе патрэбна дапамога, я ў анкеце гэтае пытанне зафіксаваў). Звычайна я размяркоўваю, хто чым можа дапамагчы, потым пакрываем кошты, на аднаго дарослага выходзіць недзе 15-20 еўра, дзеці бескаштоўна. Гэта прыкладная сумма, больш абапіраючаяся на варшаўскі досвед, але, я спадзяюся, будзе ўсё добра.
Размовы, актыўны адпачынак, добрая атмасфера - прапаную кавалак нармальнасці, асабліва калі нешта бянтэжыць і турбуе.
На гэты раз дакладна будуць актыўнасці, накіраваныя на ўзаемазнаёмства і добры настрой :-)
Мерапрыемства даволі закрытае, то бок, для ўдзелу трэба запоўніць анкету, і калі раней не былі, то азначыць, хто можа вас рэкамендаваць.
Прыходзьце і сяброў інфармуйце. Моцныя суполкі - гэта падмурак моцнага грамадства. Гэтых б..дзей карэжыць, калі бачаць самаарганізацыю супольнасцяў. А моцная юрыдычная супольнасць - падстава для будучыні вяршэнства права ў Беларусі. Мерапрыемства на ўвесь дзень, то бок, можна па рознаму скласці свой расклад. Але патрэбна ведаць, што добравядомая салянка скончваецца недзе да 13 гадзіны, негледзячы на новы кацялок.
Рэгістрацыя -
https://forms.gle/fsBnJsfff17ud7mG9