Наша каманда 25 чэрвеня ладзіць у Вільні канферэнцыю “Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі”.
Запрашаем зацікаўленых прыняць ўдзел ў абмеркаванні крызіснага становішча зняволеных жанчын у Беларусі.
Беларусь працягвае трымаць сумнае лідэрства ў Еўропе не толькі па колькасці зняволеных у адносінах да колькасці насельніцтва, але і па колькасці зняволеных жанчын. Па нашых дадзеных, у беларускіх турмах утрымліваецца не менш за 30 000 вязняў, з якіх каля 10 % — жанчыны. А сярод палітычных зняволеных жанчыны складаюць ужо амаль 15 %.
Жанчыны ў пенітэнцыярнай сістэме застаюцца нябачнымі:
— сістэма аховы здароўя не ўлічвае іх спецыфічных патрэбаў;
— доступ да псіхалагічнай і медыцынскай дапамогі выразна абмежаваны;
— гвалт, прыніжэнне і абыякавасць з боку адміністрацыі з’яўляюцца не выключэннямі, а нормай.
Трагічныя выпадкі смерці Ганны Кандраценка і Тамары Каравай, якія нядаўна памерлі пасля вызвалення, толькі падкрэсліваюць патрэбу ва ўсебаковым аналізе ролі пенітэнцыярных медыцынскіх службаў.
На канферэнцыі 25 чэрвеня каманда “Лекараў за праўду і справядлівасць” прэзентуе:
� вынікі комплекснага даследавання пра стан здароўя і правы жанчын у зняволенні;
� сведчанні тых, хто прайшоў праз турмы;
� экспертаў і экспертак з галіны медыцыны, права і псіхалогіі.
Праграма канфэрэнцыі таксама прадугледжвае дыскусію на згаданыя тэмы.
� Дата і месца правядзення:
25 чэрвеня 2025 г., 10.00 – 16.30
канферэнц-зала Conti Hotel - Raugyklos g. 7, Вільня
Уваход вольны, але дзеля забяспячэння спрыяльных умоў ўдзельнікам просім прайсці папярэднюю рэгістрацыю:
�
https://forms.gle/DDYgNFkzW3zm9G6B8
Калі спасылка не адкрываецца, скапіруйце яе і пастаўце ў адрасны радок браўзера.
Кантакты для атрымання дадатковай інфармацыі:
�
ZG9jdG9yc2J5ICEgY29tIHwgZ21haWwgISBjb20=