Беларусь — 5 гадоў масавых рэпрэсій
Гэта — не палітыка. Гэта — штокрокавае тэрарыстычнае знішчэнне мяне, цябе, кожнага беларуса.
За гэтыя пяць гадоў з нас спрабуюць зрабіць рабоў.
Нас выганяюць з уласнай краіны.
Пазбаўляюць працы, веры, медыцынскай дапамогі.
Знішчылі незалежныя медыя.
Саджаюць — за беларускую мову, за кнігу, за падабайку ці допіс у сацсетках.
Пераследуюць нават за мяжой. Здзекуюцца з нашых твараў у эфірах дзяржаўных каналаў.
Пазбаўляюць маёмасці. Пазбаўляюць грамадзянства.
Нас пазбавілі Радзімы. Разбурылі сем’і.
Мы часта — без дакументаў, без сродкаў, без падтрымкі.
Шчыра — мы стомленыя.
Але не зломленыя.
🎭 Інсталяцыя-перформанс: "Пяцёра"
Пяць жаночых постацей у белым — як цені тых, каго не чуюць, але хто не знік.
З завязанымі вачыма, ў белых начных кашулях, з распушчанымі валасамі яны стаяць у крывава-чырвонай прасторы.
Гэта не проста інсталяцыя. Гэта — малітва маўклівых.
Пяць жанчын — пяць гадоў рэпрэсій. Пяць незагойных ран:
– Свабода слова. Журналісты.
– Вера. Царква і святары.
– Культура і адукацыя. Моладзь.
– Закон і справядлівасць. Палітвязні.
– Жыццё і здароўе. Медыкі.
Яны маўчаць.
Але мы мусім гаварыць.
Іх маўчанне — мацнейшае за крык.
🕯 Побач — месца, дзе кожны зможа запаліць свечку ў памяць пра загінулых у змаганні з рэжымам Лукашэнкі.
📅 8 жніўня
📍 Bellevue, WA
📌Bellevue Downtown park
🕖 7:00 PM
🤍❤️🤍
Прыйдзі. Пастой побач. Ушануй. Не забывай.
You may also like the following events from Seattle Belarusians / Беларусы Сіэтлу / Беларусы Сиэтла:
Also check out other
Arts events in Bellevue.