Дзесяць гадоў таму фатограф-дакументаліст Сяргей Лескець задумаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі. Марай было сварыць серыю партрэтаў, носьбітак самай закрытай і абароненай традыцыі – лекавання словам. Ад вёскі да вёскі праз вандроўкі ён шукаў чараўніц, знахарак і траўніц.
Кніга «Шэпт» выйшла ў 2022 годзе, на яе старонках – унікальныя жыццёвыя споведзі і лекавыя практыкі, занатаваныя са старанным захаваннем асаблівасцей маўлення кожнай шаптухі, фактаграфічны матэрыял з экспедыцый, спалучаны з падарожнымі нататкамі аўтара. Далучэнне да старажытнай лекарскай традыцыі адбываецца праз галерэю аўтэнтычных вобразаў з розных куткоў Беларусі. Сёння шаптух усё менш, большасць з іх адыходзіць, не перадаўшы нікому сваё ўменне. Але на старонках кнігі гаючыя словы жывуць у кожным моманце жывых размоў.
Спектакль «Шэпт» - эта спроба даследаваць і адчуць традыцыю лекавання словам, што знікае ў Беларусі разам з апошнімі носьбіткамі. З дапамогай сцэнічных сродкаў мы выпраўляемся ў падарожжа да «людзей прасторы міфа».
П’еса створаная ў супрацоўніцтве з аўтарам Сяргеем Лескецем ўяўляе сабой сканцэнтраваную версію аўтэнтычных гісторый. «Мы стараліся захаваць містычнасць і камернасць рытуалаў лекавання, з любоўю і пяшчотай ажыўляючы нашых персанажаў на сцэне. Гэта не толькі таямнічыя замовы, але і гісторыі і лёсы людзей, чыё складанае і вірлівае жыццё прыпала на мяжу стагоддзяў. Паміж нашым і іх пакаленнямі існуе вялікая прорва, мы урбанізаваліся і яшчэ далей аддаліліся ад прыроды. Аднак часам простыя словы і простыя рэчы дапамагаюць зразумець, хто ты, адкуль ты прыйшоў і куды ідзеш», – кажа рэжысёр.
У спектаклі занятыя: Святлана Анікей, Міхась Зуй, Дзмітрый Л.