PRADMOVA ў Празе аб’яднае беларускую і сусветную культуры праз дыскусіі на самыя розныя тэмы, літаратурныя прэзентацыі, музыку і кіно.
Асноўныя падзеі:
💬 Панэльная дыскусія “Беларусь і Чэхія ва ўзаемных уяўленнях” з гісторыкамі і журналістамі дзвюх краін, дзе будуць абмеркаваны гісторыя, культурныя сувязі і магчымасці для новага збліжэння.
📚 Прэзентацыя рамана Мілаша Урбана “Сямікасцёлле” з удзелам аўтара і перакладчыка Сяргея Сматрычэнкі.
📝 Прэзентацыя гістарычных раманаў Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы — важнага культурнага наратыву Цэнтральнай Еўропы.
📖 Знаёмства з выданнямі часопіса Arche (2023–2024), якія ў выніку рэпрэсій засталіся амаль па-за ўвагай.
🎙️ Дыскусіі пра нацыянальную гісторыю, дэмакратыю, інклюзіўнасць, беларускую жаночую і квір-літаратуру, а таксама пра будызм ад Макса Шчура.
🎥 Кінапраграма: кароткаметражка “Суд мёртвых” і дыскусія пра мастацкае адлюстраванне падзей 2020 года.
🎤 Фінальная імпрэза — аўтарскі вечар Андрэя Хадановіча “Дзень роўны жыццю”.
📍Пляцоўка: будзе хутка падана.
🤝Партнёры: Беларускі інстытут у Празе і Грамадзкае аб’яднаньне “Пагоня”.
📝 Падрабязная праграма і расклад:
https://pradmova.eu/periods/24-26-kastrychnika-2025-praga/