Сябры!
🚀 Пачынаем новыя мерапрыемствы -
"Беларускія сустрэчы" – для мовы, культуры і гісторыі!
Фармат – Раз на тыдзень. Цягам трох гадзінаў.
☕️ Кожны можа прыйсці і размаўляць па-беларуску з калегамі, граць у беларускія гульні забаўляльныя і адукацыйныя па-беларуску, слухаць і /альбо спяваць беларускія песні/караоке, чытаць беларускую літаратуру, глядзець беларукія мульты і кіно, абмяркоўваць штосьці па беларуску за філіжанкай кавы ці кубкам гарбаты. Карацей, рабіць штозаўгодна (што адпавядае здароваму глузду) НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ.
Запрашаем усіх: любога веку, з сям’ёй ці без яе – пабыць у атмасферы беларускасці.
🫂 "Беларускія сустрэчы" – гэта месца, дзе людзі розных нацыянальнасцяў могуць пазнаёміцца, пагутарыць па-беларуску, абмяняцца ідэямі, таксама стаць ініцыятарамі захапляльных мерапрыемстваў, прысвечаных Беларусі.
🗣 Хочаце падзяліцца сваёй гісторыяй, абмеркаваць беларускую літаратуру, паслухаць ці расказаць пра гістарычныя падзеі, а можа, проста пабыць у асяроддзі беларускай мовы? Далучайцеся!
👐 Мы адкрыты для ўсіх, хто цікавіцца Беларуссю і хоча паглыбіць свае веды ці падзяліцца сваім досведам.
📆 Калі: Кожную суботу, ад 11.00 да 14.00 (можна прыходзіць у любы час у гэты прамежак)
📍Дзе: ul.Św.Rocha 5 lokal 32 (wysoki parter)
https://maps.app.goo.gl/hPhRSHHf3dnE9Y8c9
‼️ Першая сустрэча ўжо ў бліжэйшую суботу 13 верасня.
🎲 Мы пакажам вам беларускія настольныя гульні і паграем у іх.
💛 Удзел бясплатны. Але будзем дужа ўдзячны за данаты на падтрымку прасторы.
Давайце разам ствараць прастору, дзе беларуская культура аб'ядноўвае сэрцы! 🌾